Брытанская выведка заяўляе пра гібель не менш 10-ці расейскіх генералаў



Няўдалыя дзеянні расейскіх узброеных сіл падчас уварвання ва Украіну з вялікай доляй верагоднасці прывялі да звальнення сама меней шасці расейскіх камандзіраў з пачатку вайны, заяўляюць спецыялісты брытанскай выведкі. Па прадстаўленай інфармацыі, ва Украіне загінулі не менш за 10 расейскіх генералаў.

«Камандуючыя Усходняй і Заходняй вайсковымі акругамі Расеі з высокай верагоднасцю пазбавіліся сваіх камандзіраў. Генерал-палкоўнік Аляксандр Чайко быў звольнены з пасады камандуючага Усходняй ваеннай акругай у траўні 2022 года.

Генерал-палкоўнік Аляксандр Жураўлёў, які камандаваў Заходняй ваеннай акругай з 2018 года, адсутнічаў на Дні ВМФ Расеі ў Санкт-Пецярбургу 31 ліпеня 2022 года і, хутчэй за ўсё, быў заменены на генерал-лейтэнанта Уладзіміра Качаткова.

Генерал Аляксандр Уладзіміравіч Дворнікаў быў адхілены ад пасады пасля таго, як атрымаў агульнае камандаванне аперацыяй ва Украіне, а генерал Сяргей Суравікін прыняў камандаванне Паўднёвай групоўкай войскаў ад генерала Генадзя Валер’евіча Жыдко», – гаворыцца ў штодзённай зводцы брытанскага Мінабароны.

reform.by

Array