Брытанская выведка: пачынаецца новая фаза вайны ва Украіне
Паводле ацэнак брытанскай выведкі, найбліжэйшым часам пачнецца новая фаза вайны, асноўны фронт якой працягласцю каля 350 км будзе на поўдні.

Як паведамляе „Еўрапейская праўда”, пра гэта ідзе размова ў аглядзе аб вайне ва Украіне за 6-га жніўня.
„Расейскія войскі амаль дакладна назапашваюцца на поўдні, чакаючы або контрнаступлення Украіны, або рыхтуючыся да наступлення. Доўгія канвоі расейскіх ваенных грузавікоў, танкаў, артылерыі і іншага працягваюць рухацца з Данбаса на паўднёвы захад”, – адзначаюць у ім.
Ёсць паведамленні пра перакідванне сіл з акупаваных Мелітопаля, Бярдзянска, Марыупаля і мацерыковай часткі Расеі праз Крымскі мост у Крым.
Украінскія вайскоўцы, як паведамляецца ў аглядзе, працягваюць біць па тылах праціўніка, мастах, складах боепрыпасаў і чыгуначных вузлах на акупаваным поўдні.
Array