Чэхія камунікуе з Аб’яднаным Пераходным Кабінетам Беларусі



Намеснік кіраўніка Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Павел Латушка сустрэўся са Старшынёй Палаты дэпутатаў чэшскага Парламента Маркетай Пякаравай Адамавай і з парламенцкай дэлегацыяй Чэхіі.

Фота: Аб’яднаны Пераходны Кабінет

Маркета Пякарава Адамава паведаміла, што абедзве палаты Парламента прагаласавалі за прыняцце чэшскага „Акта Магніцкага”, які з пачатку 2023 года дасць выканаўчай уладзе Чэхіі магчымасць увядзення нацыянальных санкцый у дачыненні да прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі.

Таксама стала вядома, што бліжэйшым часам у Празе адбудзецца адкрыццё офіса дэмакратычных сіл Беларусі ў Чэхіі. Дасягнута дамоўленасць аб правядзенні таксама бліжэйшым часам слуханняў у парламенце Чэхіі па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі для выпрацоўкі прапаноў аб нацыянальных інструментах уздзеяння на рэжым.

Беларускае Радыё Рацыя

Array