Джо Байдэн пракаментаваў выступ Святланы Ціханоўскай і Наталлі Пінчук
Джо Байдэн пракаментаваў выступ Святланы Ціханоўскай і Наталлі Пінчук на Другім саміце за дэмакратыю.

„Мы толькі што пачулі дзвюх неверагодных жанчын, якія робяць неверагодную справу адносна Беларусі. Яны заслугоўваюць, як і ўсе жанчыны, быць прадстаўленымі”, — цытуе яго словы амбсада ЗША ў Беларусі.
Нагадаем, на міжнародным форуме прадстаўніцы Беларусі выступілі па чарзе ў онлайн-фармаце:
„Самы цяжкі ўрок, які мы засвоілі за гэтыя гады, — гэта тое, што свабода ніколі не даецца бясплатна, яна прыходзіць з патрабаваннямі. І незалежнасць таксама не гарантаваная назаўжды.
Гэтыя каштоўнасьці патрабуюць мужнасці, адказнасці і самаахвярнасці. Ім патрэбны людзі, гатовыя ставіць інтарэсы іншых на першае месца”.