Дзмітрый Балкунец: Расея парушыла пагадненне, якое сама ж падпісала



Упершыню за некалькі дзесяцігоддзяў Расея рыхтуецца размясціць тактычную ядзерную зброю за межамі краіны – у Беларусі. Гэта не стала нечаканасцю для Еўропы і NATO, але парушыла многія дамоўленасці.

Асноўныя парушэнні Расейскай Федэрацыяй міжнароднага ядзернага заканадаўства падчас анлайн-сустрэчы „Вынікі ўвядзення ядзернай зброі ў Беларусь” агучыў палітолаг, сябра Форуму дэмакратычных сілаў Дзмітрый Балкунец:

– Расейская федэрацыя парушыла шматлікія пагадненні міжнароднага характару, абавязацельствы, якія Расея ўзяла на сябе, як гарант Будапешцкага мемарандуму, якія быў падпісаны снежні 1994 года. Парушыла пагадненне звязанае з нераспаўсюджаннем ядзернай зброі. Расея парушыла пагадненне, якое сама ж падпісала 21 сакавіка 2023 года падчас расейска-кітайскага саміту, калі была падпісана дэкларацыя, якая прадугледжвала нераспаўсюджаннем ядзернай зброі і не перадачы яго краінам, якія яго не маюць.

Таксама вядома, што Амерыканскі Інстытут вывучэння вайны лічыць, што пагрозы Пуціна аб размяшчэнні тактычнай ядзернай зброі ў Беларусі не маюць дачынення да рызыкі разрастання ядзернай вайны. Гэтая рызыка па-ранейшаму застаецца вельмі нізкай. Тым не менш, украінская выведка распрацоўвае і гэты накірунак.

Беларускае Радыё Рацыя