Генштаб Украіны: Спецназ Беларусі праходзіць праверку баявой гатовасці



Падраздзяленні беларускіх вайскоўцаў узмоцнена ахоўваюць ўчастак мяжы з Украінай у Берасцейскай і Гомельскай абласцях. Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook паведамляе Генштаб УСУ.

„На Валынскім і Палескім кірунках падраздзяленні Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь выконваюць задачы па ўзмацненні аховы ўчастка беларуска-ўкраінскай мяжы ў Берасцейскай і Гомельскай абласцях”, — гаворыцца ў паведамленні.

Акрамя таго ў частках сіл спецыяльных аперацый Узброеных Сіл Беларусі адзначана правядзенне праверкі баявой гатовасці.

Як паведамлялася раней, Беларусь разгортвае комплексы радыёэлектроннай барацьбы на граніцы з Украінай. У Ровенскай вобласці рыхтуюць план эвакуацыі насельніцтва на выпадак, калі вораг зноў паспрабуе ажыццявіць уварванне ва Украіну з тэрыторыі Беларусі.

Варта нагадаць, што Мінабароны Беларусі падоўжыла ваенныя вучэнні як мінімум да 6 жніўня 2022 года. Гэтыя вучэнні доўжацца ўжо 14 тыдняў і ўвесь час падаўжаюцца.

Па дадзеных „Гаюна”, армія Беларусі стала больш падрыхтаванай для абарончых аперацый, але яна па-ранейшаму не гатовая да маштабных наступальных аперацый з-за адсутнасці рэальнага баявога вопыту.

Паводле УНІАН

Array