Грузія адмовілася вярнуць Украіне комплексы Бук
Украіна папрасіла Грузію перадаць ёй комплексы „Бук”, якія Кіеў у 2008 годзе накіраваў у Грузію падчас вайны з Расеяй.

Пра гэта заявіў часовы павераны ў справах Украіны ў Грузіі Андрэй Касьянаў. Таксама Украіна прасіла Грузію перадаць ёй супрацьтанкавыя комплексы Javelin, якія Грузія атрымала ад ЗША.
Вашынгтон быў згодны на такую перадачу і нават прапанаваў замяніць комплексы на больш новыя. Аднак Грузія адмовілася аказваць Украіне ваенную дапамогу. Тым часам, у амерыканскім Інстытуце вывучэння вайны мяркуюць, што заява Міністэрства абароны Расеі аб удары па Краматорску ў Данецкай вобласці ў адказ на ўкраінскую атаку па расейскім пункце ў Макееўцы выклікалі адваротную рэакцыю ў грамадстве.
У ноч на 8 студзеня расейскія войскі абстралялі Краматорск. Мінабароны Расеі паведаміла, што ў выніку загінулі 600 украінскіх вайскоўцаў. Украінскія ўлады пацвердзілі гэтую атаку, аднак заявілі, што расейцы абстралялі пустую школу. У выніку абстрэлу таксама пацярпелі некалькі жылых будынкаў, але абышлося без ахвяр. Пазней інфармацыю ўкраінскага боку пацвердзілі і замежныя журналісты.
Такім чынам, Мінабароны Расеі стварыла негатыўную зваротную сувязь з вядомымі прадстаўнікамі праваеннай расейскай інфармацыйнай прасторы, мяркуюць эксперты.
Array