Канферэнцыя „Новая Беларусь” у Вільні
У Вільні завершыла сваю працу канферэнцыя „Новая Беларусь”.







Удзельнікі канферэнцыі прынялі ўдзел у святой Імшы ў Катэдральным касцёле Вільні.





* * *
Святлана Ціханоўская аб’явіла пра стварэнне пераходнага Кабінету.

У яго ўвайшлі:
–Павел Латушка – прадстаўнік кабінету па транзіце ўлады,
–Аляксандр Азараў – па аднаўленні правапарадку,
–Валерый Кавалеўскі – па замежных справах,
–Валерый Сахашчык – прадстаўнік кабінету па абароне і нацыянальнай бяспецы.
* * *




Пасля праверкі піратэхнікамі ўдзельнікі канферэнцыі вяртаюцца ў будынак. Канферэнцыя працягвае сваю працу.
Пра сітуацыю расказаў старшыня Управы Беларускага Радыё Рацыя Яўген Вапа:
Абвешчана эвакуацыя ўдзельнікаў канферэнцыі. Прычынай стаў тэлефонны званок пра мінаванне. Піратэхнікі правяраюць будынак. Усе прысутныя перайшлі на другі бок вуліцы.
















Другі дзень Канферэнцыі „Новая Беларусь” распачала адкрытая дыскусія з удзелам Святланы Ціханоўскай. Удзельнікі мелі магчымасць задаць пытанні, сярод якіх прагучала тэма пра месца беларускай мовы ў фармаванні незалежнай Беларусі.
Як адзначыў Павел Церашковіч з Грамадскага балонскага камітэта мова, гэта не толькі сродак камунікацыі, але палітычная прылада, якая падтрымлівае культурны і палітычны абсяг:
– Менавіта таму нас лічаць часткай Расеі з-за таго, што мы размаўляем па-расейску. Беларуская мова сёння – гэта тое, што нас дыстанцуе ад Расеі і дыстанцуе ад дыктатуры, якая мэтанакіравана 28 гадоў беларускую мову і культуру душыць. Нам патрэбная тая адукацыя, якая б выхоўвала нацыянальную ідэнтычнасць. Без мовы гэта зрабіць немагчыма.
Учора, 8 жніўня, у віленскім „Тэатры Вайдзілы” пачалася канферэнцыя „Новай Беларусі”. Роўна 33 гады таму ў гэтым самым месцы прайшоў першы з’езд беларускіх незалежных суполак.








Беларускае Радыё Рацыя
Array

