Канстанцін Бандарэнка: Лукашэнка балансуе паміж Расеяй і Кітаем



Падчас анлайн-сустрэчы пра сітуацыю ў рэгіёне на фоне вайны ва Украіне, статус Беларусі і пагрозы ад яе для Украіны ацаніў украінскі гісторык і палітолаг Канстанцін Бандарэнка:

Наша выведка, брытанская выведка, амерыканская выведка ў адзін голас кажуць: „Мы не бачым ударных груп, якія сфармаваныя на межах з Украінай. Беларусь час ад часу дэманструе нейкія дзеянні – рухаюцца саставы з тэхнікай. На сённяшні дзень многія лічаць, што Беларусь – гэта васал Расеі. На самой справе не, Лукашэнка вельмі складаная фігура. У яго ёсць вялікі партнёр Расея, а з другога боку ў яго ёсць яшчэ большы партнёр Кітай. Лукашэнка балансуе. У яго ёсць пэўныя сувязі, пэўныя завязкі з Еўропай праз Ватыкан.

Па словах Канстанціна Бандарэнкі, важным сігналам для Захаду ад Беларусі можна лічыць прызначэнне на пасаду міністра замежных спраў Беларусі менавіта Сяргея Алейніка. Дзяржаўны службовец працяглы час быў Надзвычайным і Паўнамоцным паслом пры Апостальскай Сталіцы і да гэтага часу не губляе сувязяў з Ватыканам.

Беларускае Радыё Рацыя

Array