Лукашэнка ляціць у Санкт-Пецярбург
Заўтра, 7 кастрычніка, у Санкт-Пецярбургу пройдзе нефармальная сустрэча лідараў краін СНД. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар Пуціна – Дзмітрый Пяскоў. Паводле яго, сустрэча пройдзе ў сярэдзіне дня ў Канстанцінаўскім палацыі з удзелам расейскага лідара. І што гэта мерапрыемства ў рамках падрыхтоўкі саміту СНД, які пройдзе праз тыдзень у Астане. Таксама падчас сустрэчы Пуцін будзе прымаць віншаванні з 70-годдзем.
Такім чынам, Аляксандр Лукашэнка, які толькі ў канцы верасня вярнуўся ў Менск пасля візіту ў Расею, 7 кастрычніка зноў паляціць у Расею. З пачатку бягучага года Лукашэнка наведвае РФ ужо восьмы раз.
Беларускае Радыё Рацыя
Array