Малдова асцерагаецца ўварвання Расеі



Жыхары Малдовы асцерагаюцца ўварвання Расеі на фоне яе нападу на Украіну. Пра гэта заявіла прэм’ер-міністр Малдовы Наталля Гаўрыліца ў інтэрв’ю тэлеканалу CNN, апублікаваным 24 ліпеня.

Паводле яе слоў, пакуль сцэнарый уварвання ў Малдову толькі гіпатэтычны, але яе непакоіць тое, што ваенныя дзеянні „рухаюцца далей у паўднёва-заходнюю частку Украіны і ў бок Адэсы”.

Гаўрыліца адзначыла, што вялікі памер і колькасць насельніцтва Украіны дазволілі ёй „аказаць жорсткае супраціўленне рускім захопнікам, здзівіўшы многіх”. Але, на яе думку, такой краіне, як Малдова, „канстытуцыйна нейтральнай і якая не з’яўляецца чальцом НАТА”, будзе значна цяжэй абараняцца.

Фота: kp.md

Array