МАП збіраецца ўвесці санкцыі супраць рэжыму ў Беларусі



Сёння кіроўная рада Міжнароднай арганізацыі працы (структура ААН) прыняла рашэнне прымяніць свой 33 параграф у дачыненні да рэжыму ў Беларусі за сістэматычныя парушэнні ў дачыненні да працоўных і прафсаюзаў, а таксама ігнараванне рэкамендацый МАП.

Пра гэта паведаміў у фэйсбуку дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка. Паводле яго, такое рашэнне дагэтуль прымалася толькі аднойчы ў гісторыі ў дачыненні да М’янмы.

Цяпер да сакавіка наступнага года МАП павінна выпрацаваць санкцыйныя захады ў дачыненні да рэжыму Лукашэнкі, а ў чэрвені іх прыняць на Канферэнцыі працы. Для гэтага 2/3 сябраў арганізацыі павінны будуць прагаласаваць «за».

Array