Прэм’ер-міністры адразу трох краін Еўразвязу прыехалі ў Кіеў (абноўлена)



Сёння ў Кіеве сустракалі прэм’ер-міністраў Бельгіі, Польшчы і Літвы. З прэм’ер-міністрамі Літвы і Польшчы Інгрыд Шыманіце і Матэвушам Маравецкім “у фармаце Люблінскага трохвугольніка мы абмеркавалі пытанні ваеннай дапамогі і аднаўлення Украіны. Асудзілі працяг нападаў і ваенныя злачынствы Расеі”, — пракаментаваў прэм’ер Украіны Дзяніс Шмыгаль.

Тым часам прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі павітаў прэм’ер-міністра Бельгіі Аляксандра дэ Кроа, які прыбыў ва Украіну для правядзення перамоў.

Як стала вядома, Бельгія накіруе Украіне дзесяць беспілотных падводных апаратаў і дзве мабільныя лабараторыі.

* * *

Прэм’ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі 26 лістапада наведаў Кіеў. Ён правёў там перамовы і разам з украінскімі калегамі ўшанаваў памяць ахвяраў Галадамору.

Array