На Вялікдзень Украіна і Расея правялі абмен палоннымі
Ва Украіну з расейскага палону ў выніку абмену вярнуліся 130 палонных вайскоўцаў, паведаміў кіраўнік Офісу ўкраінскага прэзідэнта Андрэй Ярмак.

Абмен адбываўся апошнія дні за некалькі этапаў, дзякуючы намаганням Каардынацыйнага штабу па пытаннях абыходжання з ваеннапалоннымі.
«Вялікі велікодны абмен палоннымі. Вяртаем 130 нашых чалавек. Ён праходзіў апошнія дні за некалькі этапаў. Ваенныя, памежнікі, нацгвардзейцы, маракі, супрацоўнікі Дзяржаўнай спецыяльнай службы транспарту. Шэрагоўцы і сяржанты, якія траплялі ў палон на Бахмуцкім, Салядарскім, Запарожскім, Херсонскім кірунках», – напісаў Ярмак.