Нямецкі канцэрн Rheinmetall гатовы беспрэцэдэнтна нарасціць вытворчасць зброі



Гаворка ідзе пра танкавыя і артылерыйскія боепрыпасы, а таксама ракетныя сістэмы HIMARS, што так добра зарэкамендавалі сябе.

Нямецкі абаронны канцэрн мае рэзка нарасціць вытворчасць боепрыпасаў для танкаў і артылерыі дзеля задавальнення высокага попыту Украіны і краін Захаду. Пра гэта паведаміла агенцтва Reuters.  

Сам канцэрн вядомы вытворчасцю гармат для танкаў Leopard 2, якія Германія і іншыя краіны Захаду пагадзіліся перадаць Украіне для вяртання тэрыторый, захопленых Расеяй.

Яшчэ летам 2022 года Украіна атрымала ад ЗША першыя рэактыўныя сістэмы залпавага агню HIMARS. Гэтыя дальнабойныя і дакладныя сістэмы дапамаглі Украіне істотна затармазіць наступ расійскай арміі шляхам кропкавага знішчэння яе штабоў і складоў боепрыпасаў.

Array