Палітык Тэбідзэ: Саакашвілі трэба адправіць на лячэнне за мяжу
Грузінскія ўлады прынялі рашэнне не адпраўляць Міхаіла Саакашвілі за мяжу на лячэнне, чаго дабіваліся яго адвакаты. Грузінскія палітыкі не задаволены гэтым рашэннем.

Кажа кіраўнік партыі „Лело” у аўтаномнай рэспубліцы Аджарыя Гено Тэбідзэ:
– Не так трэба да яго ставіцца, як ставяцца ў Расеі і дыктатарскіх рэспубліках. Мы думаем, што яму патрэбна лячэнне. Мы імкнёмся ў Еўразвяз, таму мы абсалютна ўсім павінны даказаць, што мы дэмакратычная дзяржава. Мы павінны ставіцца да вязняў так, як ставяцца ў дэмакратычных краінах.
Палітык упэўнены, што ў гэтым салідарныя партыя „Лело” і партыя Саакашвілі „Адзіны нацыянальны рух”:
– Мы розныя партыі „Адзіны нацыянальны рух” і „Лело”, але мы дакладна выразілі, нашы лідары дакладна выразілі, што былога прэзідэнта Грузіі трэба адправіць на лячэнне ў іншую краіну.
Пасля рашэння грузінскіх уладаў дзве апазіцыйныя партыі „Адзіны нацыянальны рух” і „Стратэгія Агмашэнебелі” часова прыпынілі мандаты сваіх аднапартыйцаў у парламенце і рыхтуюцца да сумесных акцый.
Беларускае Радыё Рацыя