Пасол Швецыі з’ехала з Беларусі



Пасол Швецыі ў Беларусі Крысціна Юханесан пакінула краіну ў сувязі са сканчэннем яе кадэнцыі.

“Дарагія сябры, учора я пакінула Беларусь і вярнулася ў Стакгольм. Так, праляцела цэлых пяць год з моманту прыезду ў Мінск (зусім не верыцца!) і тэрмін маёй дыпламатычнай службы ў якасці Пасла Швецыі, на жаль, падышоў да свайго завяршэння”, — гаворыцца ў яе звароце, размешчаным на фэйсбук-старонцы пасольства.

Юханесан працавала на пасадзе пасла з 2017 года.

Фота: greenbelarus.info

Array