Павел Латушка: Мы гатовы да абмену: мужчынская частка НАУ на ўсіх палітвязняў



Падчас сённяшняй прамовы Аляксандр Лукашэнка заявіў, што згодны абмяняць Анджэя Пачобута, але толькі на Паўла Латушку і на чальцоў НАУ. Латушка адказаў:

А свайго імя і ад імя мужчынскай часткі каманды НАУ, мы згодныя на абмен, але ў нас свая прапанова. Мы гатовы правесці абмен Паўла Латушкі і мужчынскай часткі каманды НАУ на ўсіх палітзняволеных Беларусі.

Падчас паслання Аляксандра Лукашэнкі да яго звярнуліся з пытаннем пра абмен Анджэя Пачобута. Юрый Васкрасенскі запытаў, які адказ будзе польскім уладам, якія гатовы на гэты абмен.

Аляксандр Лукашэнка і прапанаваў абмяняць Пачобута на Паўла Латушку і ўсіх чальцоў Народнага антыкрызіснага ўпраўлення. Таксама Лукашэнка прапанаваў Святлане Ціханоўскай прыехаць у Беларусь і сесці за краты разам з мужам Сяргеем Ціханоўскі.

Беларускае Радыё Рацыя