Павел Латушка назваў 2023 годам тэктанічных зменаў
Прадстаўнік Аб’яднага Пераходнага Кабінета Беларусі па транзіце ўлады Павел Латушка падсумаваў вынікі сваёй працы і павіншаваў беларусаў з Новым годам:

– Стартаваў праект «Кадравы рэзерв для новай Беларусі» па падрыхтоўцы спецыялістаў, якія мусяць забяспечыць бяспеку, грамадскую і эканамічную стабільнасць у транзітны перыяд.
Падрыхтавалі і накіравалі ў міністэрствы юстыцыі і парламенты дэмакратычных краін разгорнутае прававое абгрунтаванне неабходнасці прызнання КДБ і ГУБАЗіК тэрарыстычнымі арганізацыямі.
Пры нашай падтрымцы ў праваахоўныя органы Літвы, Польшчы, Германіі і Чэхіі былі пададзены заявы ад паўсотні грамадзян Беларусі аб прыцягненні да адказнасці асобаў, якія здзяйснялі гвалт у дачыненні да беларусаў.
Падрыхтавалі і перадалі адпаведным органам дэмакратычных краін спісы, якія змяшчаюць больш за 200 імёнаў прадстаўнікоў рэжыму з мэтай прыняцця супраць іх персанальных санкцый. У выніку санкцыі былі прыняты Канадай і Польшчай.
Нашае прадстаўніцтва забяспечвае максімальную падтрымку прадстаўніка па абароне і нацыянальнай бяспецы Валерыя Сахашчыка ў камунікацыі з міжнароднымі партнёрамі.
Упэўнены, што наступны год будзе годам тэктанічных зменаў, упэўнены, што разам мы дасягнём нашай мэты – вольнай і незалежнай Беларусі.
Беларускае Радыё Рацыя
Array