Павел Усаў: Пераходны Кабінет запатрабаваны, але вымагае лепшай рэалізацыі мэты
Пакуль Польшча адзначае свята незалежнасці, самы час звярнуць увагу на працэс фармавання незалежнасці Новай Беларусі.

Прайшло тры месяцы, як быў створаны Аб’яднаны пераходны кабінет, і ў лютым 2023 года чакаюцца вынікі яго працы. Падчас анлайн-дыскусіі „Вакол чаго аб’яднаюцца беларусы?” становішча Пераходнага Кабінета агучыў палітолаг Павел Усаў:
– На жаль кабінет, які з’явіўся ў жніўні 2022 года, гэта была толькі спроба не ўдасканалення палітычнага ўнутранага кіравання, а спроба захавання парытэту і ўплыву Ціханоўскай ды Офісу Ціханоўскай шляхам стварэння новых ініцыятыў, інстытутаў, якія павінны былі б утрымаць уплыў дзейнасці Ціханоўскай на адпаведным узроўні ўнутры краіны і за мяжой. На сённяшні дзень кабінет працягвае быць свайго кшталту ценем Офіса Святланы Ціханоўскай не атрымліваючы ўнутранай аўтаноміі.
На думку Паўла Усава, важным для Аб’яднанага Пераходнага Кабінета з’яўляецца міжнароднае прызнанне і стварэнне ваенных ініцыятыў, праца з праблемамі выдачы візаў і дыскрымінацыі беларусаў за мяжой. У выпадку адсутнасці практычных вынікаў, параза Кабінета будзе азначаць правал усёй „новай” беларускай апазіцыі.
Беларускае Радыё Рацыя
Array