Петэр Сіярта: У гэтай вайне ёсць толькі прайграўшыя



420-ты дзень вайны ва Украіне. „Я не думаю, што ў расейска-ўкраінскай вайне ёсць пераможцы. У гэтай вайне ёсць толькі прайграўшыя”, — сказаў міністр замежных спраў Вугоршчыны Петэр Сіярта ў інтэрв’ю BBC, адказваючы на пытанне ці хоча ён, каб Украіна выйграла вайну.

Сіярта падкрэсліў, што Вугоршчына выступае за неадкладнае спыненне агню і пачатак мірных перамоваў. Ён дадаў, што Будапешт падтрымлівае суверэнітэт і цэласнасць Украіны, як і ўсіх іншых краін свету.