Польшча правядзе вучэнне ў памежных ваяводствах



Польскае войска ў пятніцу пачне вучэнне ŻUBR-23, якое пройдзе на палігонах і тэрыторыі чатырох ваяводстваў: Падляшскага, Мазавецкага, Люблінскага і Вармінска-Мазурскага.

Як паведамілі ў Галоўным камандаванні відаў Узброеных сіл, мэтай вучэння з’яўляецца ўмацаванне супрацоўніцтва войска з мясцовымі адміністрацыямі, а таксама праверка баяздольнасці падраздзяленняў.

На тэрыторыі чатырох ваяводстваў падчас вучэння будуць перамяшчацца вайскоўцы і тэхніка, таксама ў некаторых месцах абсталююць агнявыя кропкі. У супрацоўніцтве з мясцовымі службамі правядуць праверку сістэмы рэагавання на сітуацыю, сірэн трывогі. Польскае войска будуць падтрымліваць паліцыя і пажарная служба.

reform.by