Польская дыпламатыя прыкладзе ўсе намаганні, каб вызваліць Анджэя Пачобута



Польская дыпламатыя прыкладзе ўсе намаганні, каб вызваліць Анджэя Пачобута, – пра гэта заявіў намеснік міністра замежных спраў Марцін Пшыдач у эфіры Польскага радыё 24. Ён нагадаў, што Саюз палякаў у Беларусі прызнаны рэжымам Лукашэнкі нелегальнай арганізацыяй.

Палітык падкрэсліў, што справа Пачобута пастаянна ўздымалася Польшчай у перамовах з Беларуссю і на міжнародных пляцоўках.

„Спадар Анджэй Пачобут знаходзіцца пад вартай. Працэс, які ўжо двойчы адкладваўся, так і не пачаўся. Мы будзем дамагацца, каб гэтае вызваленне адбылося”, – сказаў намеснік міністра.

Анджэй Пачобут быў арыштаваны ў сакавіку 2021 года. Рэжым абвінавачвае яго ў “распальванні нацыянальнай варожасці” за артыкул пра савецкае ўварванне ў верасні 1939 года, і ў закліках да санкцый. КДБ Беларусі ўнёс яго ў спіс асоб, “якія займаюцца тэрарыстычнай дзейнасцю”.

Array