Прадстаўнікі ЗША і ЕЗ абмяркоўваюць з Украінай магчымасць перамоў з Расеяй?
Прадстаўнікі ЗША і Еўразвязу пачалі абмяркоўваць з Украінай магчымасць правядзення мірных перамоў з Расеяй, паведамляе NBC News са спасылкай на неназваных амерыканскіх палітыкаў.

Па звестках тэлеканала, адно з такіх абмеркаванняў адбылося ў мінулым месяцы на пасяджэнні кантактнай групы па пытаннях абароны Украіны ў фармаце “Рамштайн”. Па словах крыніц тэлеканала, гэтыя дыскусіі з’яўляюцца адлюстраваннем сітуацыі на фронце і палітычнай сітуацыі ў Еўропе і ЗША.
Абмеркаванні пачаліся на фоне асцярог амерыканскіх і еўрапейскіх палітыкаў наконт таго, што вайна зайшла ў тупік, а патрэба аказваць дапамогу Украіне застаецца. Нібыта ва ўрадзе ЗША занепакоеныя тым, наколькі менш увагі грамадскасці прыцягвае вайна ва Украіне з моманту пачатку канфлікту паміж Ізраілем і ХАМАС. Пры гэтым дадаецца, што адміністрацыя Байдэна не мае ніякіх прыкмет таго, што Уладзімір Пуцін гатовы да перамоў з Украінай.
Беларускае Радыё Рацыя