Развітанне са Станіславам Шушкевічам пройдзе ў менскай катэдры
“Палітычная спадчына Станіслава Шушкевіча – гэта не толькі яго дзяржаўная дзейнасць напачатку 90-х, але і знакавы ўнёсак у развіццё і падтрымку сацыял-дэмакратычнага руху”, – адзначыў філосаф, палітычны дзеяч Анатоль Ляўковіч.
У 1998 годзе Станіслаў Шушкевіч аднавіў і да 2018 года ўзначальваў сацыял-дэмакратычную Грамаду (БСДГ).
Ляўковіч гаворыць, што першы кіраўнік незалежнай Беларусі добра разумеў перспектыву сацыял-дэмакратычнай плыні ў краіне:
-Спадар Шушкевіч, калі ён узначальваў Прэзідыум Вярхоўнага Савета, я яго запрашаў уступіць у нашую партыю. Ён не ўступаў. Але ж потым зрабіў свой брэнд. Трэба адзначыць, што ва ўсіх кампаніях сацыял-дэмакратыя ў асобе Грамады Шушкевіча, заўсёды была патрэбная. Якую ролю яна адыгрывала, хай гісторык раскажа. Але ж сацыял-дэмакраты – гэта галоўная плынь на Беларусі.
Станіслаў Шушкевіч памёр 3 траўня на 88 годзе жыцця на фоне ўкскладненняў пасля перанесенага каронавіруса.
Прэс-служба Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі інфармуе аб змене месца і часу развітання са спачылым Станіславам Шушкевічам, якое было запланавана на 6–7 мая ў Чырвоным касцёле.
Развітанне адбудзецца ў суботу 7 мая ў архікатэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі ў Менску (плошча Свабоды, 9).
- 10.00 — магчымасць развітацца ў цішыні і індывідуальнай малітве аб вечным жыцці для памерлага Станіслава;
- 12.00 — пахавальная Святая Імша.
Беларускае Радыё Рацыя
Array
