Рэйтынг Зяленскага ва Украіне застаецца надзвычай высокім



Дзеянні прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага ва ўмовах вайны з Расеяй падтрымліваюць 91% украінцаў, якія ўзялі ўдзел у сацыялагічным апытанні ўкраінскай групы „Рэйтынг”, праведзеным на замову Цэнтра аналітычных даследаванняў Міжнароднага рэспубліканскага інстытута (IRI).

Адначасова 98% апытаных выказалі ўпэўненасць у перамозе Украіны ў вайне з Расеяй. 72 працэнты рэспандэнтаў заявілі, што не супраць уступлення Украіны ў блок NATO.

Апытанне праводзілі ва ўсіх рэгіёнах Украіны, за выключэннем акупаваных Крыму, Луганскай і Данецкай абласцей.

Array