Рыгор Кастусёў адзначае 66-годдзе ў калоніі



Рыгор Кастусёў адзначае 66-годдзе ў калоніі.

Лідар БНФ Рыгор Кастусёў быў затрыманы 12 красавіка 2021 года ў Шклове. Разам з ім па справе аб „захопе ўлады” праходзілі Аляксандар Фядута, Вольга Галубовіч, Дзяніс Краўчук і Юры Зянковіч.

Кастусёва абвінавацілі паводле арт. 357 „Змова ці іншыя дзеянні, здзейсненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады”. 5 верасня суддзя Уладзімір Арэшка прызнаў Рыгора вінаватым і прысудзіў яму 10 гадоў зняволення ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. 9 снежня МУС дадала палітвязня ў „спіс экстрэмістаў”.

Беларускае Радыё Рацыя