Самая маштабная атака з 24 лютага: Расея нанесла ўдары па гарадах Украіны



Раніцай ва Украіне аб’явілі маштабную паветраную трывогу. Прагрымелі магутныя выбухі ў Харкаве, Вінніцы і Запарожжы.

Каля 5 раніцы „пачырванелі” усе рэгіёны, акрамя заходніх і Адэскай на поўдні. У некаторых працуе СПА. У прыватнасці, маніторынгавыя паблікі паведамлялі аб збіцці ракет у Днепрапятроўскай вобласці.

У Харкаве і вобласці адбылася серыя гучных выбухаў. Расея атакуе рэгіён, цэліцца ў крытычную інфраструктуру. Кіраўнік Харкаўскай Ога Алег Сінягубаў заклікаў мясцовых жыхароў не ігнараваць сігнал паветранай трывогі і знаходзіцца ў сховішчах.

Расейскія войскі ўначы за гадзіну нанеслі па Запарожжы 17 удараў. Акупанты пераважна білі па энергетычнай інфраструктуры.

У Вінніцы прагрымелі выбухі пасля аб’яўлення паветранай трывогі. Жыхароў абласнога цэнтра заклікаюць да заканчэння паветранай трывогі па магчымасці знаходзіцца ва ўкрыццях, або скарыстацца правілам „двух сцен”.

Array