Святлана Ціханоўская сустрэлася з беларускімі актывістамі Варшавы
На мерапрыемства былі запрошаныя выпускнікі праграм Free Belarus Center, рэзідэнты каворкінгу арганізацыі, а таксама рэцыпіенты да праграмы гуманітарнай дапамогі як ва Украіне, так і ў Польшчы.

Падчас сустрэчы яе ўдзельнікі не толькі распавялі пра свае ініцыятывы, але і задалі палітыку вострыя пытанні. Закранулі яны і беларуска-ўкраінскія адносіны.
„Тут ўсё няпроста, але апошнім часам сітуацыя палепшылася”, – зазначыла Святлана Ціханоўская.
– У 2020 годзе ўсе бачылі і захапляліся маршамі ў Менску. Падпольную барацьбу беларусаў ніхто асоба не заўважаў. Мы ў гэтым «варыліся», гэта была наша штодзённая боль. Украінцы, відаць, ужо лічылі, што ў іх усё нармальна. А пасля 24 лютага мы рэзка сталі ворагамі. Яны лічаць, калі мы нічога не робім, у іх разуменні, не ідзем з голымі рукамі на танкі, не спыняем ракеты, то, значыць, сядзім і чакаем. Але ж гэта не так. Мне здаецца, што зараз сітуацыя больш-менш наладжваецца.
Дарэчы, сустрэцца са Святланай можна будзе і сёння (4 ліпеня) увечары. Палітык выступіць у рамках Адкрыцця Тыдня Беларускай Культуры ў Моладзевым Хабе (pl. Konstytucji 6) у 19:45.

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя
Array