Святлана Ціханоўская сустрэлася з Пятром Парашэнкам
Святлана Ціханоўская з працоўным візітам у Канадзе: яна сустрэлася між іншым з былым прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам.

У першыя дні візіту Ціханоўская выступіла на пленарнай дыскусіі Форуму па бяспецы, дзе адзначыла важнасць працы незалежных медыяў і звярнулася да Google i Facebook з заклікам дапамагчы актывістам і журналістам, якія супрацьстаяць рэжымнай машыне.
Таксама Святлана Ціханоўская сустрэлася з Пятром Парашэнкам. Падчас сустрэчы ўкраінскі экс-прэзідэнт распавёў пра чаканні Украіны ад дэмакратычных сілаў. Яны дамовіліся каардынаваць працу ў інфармацыйнай прасторы, а таксама шукаць магчымасці падтрымкі для беларускіх добраахвотнікаў, у тым ліку вырашыць пытанні праз Вярхоўную раду пра іх легалізацыю, кампенсацыі для параненых і для сем’яў ахвяраў.
Array