Святлана Ціханоўская заявіла пра стварэнне пераходнага Кабінету
Святлана Ціханоўская аб’явіла пра стварэнне пераходнага Кабінету.


У яго ўвайшлі:
–Павел Латушка – прадстаўнік кабінету па транзіце ўлады
–Аляксандр Азараў – па аднаўленні правапарадку
-Валерый Кавалеўскі – па замежных справах
–Валерый Сахашчык – прадстаўнік кабінету па абароне і нацыянальнай бяспецы.
Зала сустрэла абвяшчэнне кабінета авацыяй і скандаваннем “Жыве Беларусь!”.


“У выпадку маёй адсутнасці маімі прадстаўнікамі будуць Павел Латушка і Валерый Кавалеўскі”, — заявіла Святлана Ціханоўская і дала слова прызначаным прадстаўнікам.


Пераходны Кабінет будзе пашырацца, у хуткім часе ў ім з’явяцца прадстаўнікі па сацыяльнай палітыцы, эканоміцы і фінансах. Кабінет ствараецца пакуль на шэсць месяцаў.




Беларускае Радыё Рацыя
Array