Ціханоўская агучыла прыярытэты палітыкі дэмакратычных сілаў на 2023 год
У аўторак, 10 студзеня, лідарка дэмакратычных сілаў Беларусі Святлана Ціханоўская выступіла на вэбінары па стратэгіі дэмакратычных сілаў. Яна агучыла прыярытэты працы на 2023 год і спосабы падтрымкі Беларусі на міжнародным роўні.
-

Фота: tsikhanouskaya.org
Zerkalo падсумавала асноўнае з яе прамовы. Па словах Ціханоўскай, першы прыярытэт на новы год — прадухіліць удзел Беларусі ў вайне ва Украіне. Для гэтага дэмсілы плануюць больш інтэнсіўна дабівацца ўзмацнення санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі. Ціханоўская настойвае на далейшай палітыцы непрызнання Лукашэнкі, а таксама на дакументаванні злачынстваў яго сістэмы.
Яшчэ адным прыярытэтам на новы год Ціханоўская называе ўзмацненне ўплыву дэмсілаў унутры Беларусі і абмеркаванне беларускага пытання на ўсіх роўнях за мяжой. Дэмакратычныя сілы, паводле яе слоў, павінны прызнавацца як сапраўдныя прадстаўнікі Беларусі. Па словах Ціханоўскай, дэмсілы ўжо напісалі праект Канстытуцыі. І актыўна працуюць над рэформамі ў сферах эканомікі, палітыкі, ствараюць рэзерв кадраў і рыхтуюць прафесіяналаў, якія пасля будуць працаваць у дэмакратычнай Беларусі.
Array