Турэччына ўхваліла ўступленне Фінляндыі ў NATO



Раней на гэтым тыдні далучэнне скандынаўскай краіны да Альянсу ўхваліў і парламент Вугоршчыны.

Гэтыя дзьве краіны да апошняга тармазілі падтрымку новых патэнцыйных чальцоў NATO. Будапешт спасылаўся на недастаткова паважлівае стаўленне да яго Стакгольма і Хельсінкі. А турэцкія ўлады патрабавалі, каб гэтыя краіны выдалі Анкары членаў забароненай у Турцыі „Рабочай партыі Курдыстана”.

З заяўкай Швецыі па-ранейшаму праблемы. У канцы студзеня ў Стакгольме на акцыі курдаў перад турэцкай амбасадай спалілі Каран. Пасля гэтага прэзідэнт Турэччыны Рэджэп Эрдаган заявіў, што шведскія ўлады могуць не чакаць падтрымкі ўступлення ў альянс праз абразу мусульман.