У Вільні пройдзе Міжнародны кангрэс «Пераасэнсаванне Украіны і Еўропы: новыя выклікі для гісторыкаў»



Міжнародны кангрэс «Пераасэнсаванне Украіны і Еўропы: новыя выклікі для гісторыкаў» пройдзе сёлета ў Вільні з 14 па 17 верасня. Галоўная мэта кангрэсу — абмеркаванне развіцця новага наратыву гісторыі Украіны і ўсяго рэгіёна Цэнтральна-Усходняй Еўропы.

Кажа суарганізатар кангрэсу, дырэктар інстытута палітычных даследаванняў «Палітычная сфера» Андрэй Казакевіч:

-Гістарычныя даследаванні, гісторыя, як навука, таксама знаходзяцца пад ціскам усіх гэтых падзеяў. Расейскімі наратывамі даказвалі неіснаванне Украіны і Беларусі ў якасці самастойных краін, ці думалі, што гэта проста эканамічная дыскусія, а ў выніку гэта прывяло да вядомых наступстваў. Зараз такога кшталту ідэалогія выкарыстоўваецца для апраўдання вайны. У той жа самай нямецкай гістарыяграфіі вельмі часта Украіны і Беларусі не існуе – існуе Расея. Пераасэнсаванню Украіны і ўсяго нашага рэгіёну, пазбаўленню яго ад розных стэрэатыпаў, наратываў, для гэтай мэты і склікаецца кангрэс.

У мерапрыемстве прымуць удзел больш за 100 гісторыкаў з розных краін. Арганізатары чакаюць заяўкі да ўдзелу да 15 мая ўключна. Падчас двух дзён працы кангрэсу пройдуць тэматычныя панэльныя дыскусіі, прэзентацыі грантавых праграм для гістарычных даследаванняў і нэтворкінгі.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: Палітычнай сферы