Украіна вызваліла 40% сваіх тэрыторый, акупаваных Расеяй з 24 лютага
Галоўнакамандуючы Узброенымі сіламі Украіны Валерый Залужны падвёў вынікі 2022 года.

Па звестках Залужнага, за апошнія месяцы УСУ вызвалілі каля 40 тысяч квадратных кіламетраў Украіны — гэта 40% ад таго, што Расія захапіла пасля 24 лютага 2022 года. На гэты момант лінія фронту на сушы працягнулася амаль на чатыры тысячы кіламетраў, а актыўныя баявыя дзеянні адбываюцца на ўчастку 1500 кіламетраў. Акрамя гэтага, Залужны адзначыў, што УСУ ўдалося за час вайны ажыццявіць эвакуацыю больш як 600 тысяч мірных жыхароў з зоны баявых дзеянняў, а таксама даставіць і размеркаваць два мільёны тон гуманітарных грузаў.
У паведамленні Залужнага таксама гаворыцца, што за год УСУ ачысцілі ад выбухованебяспечных прадметаў больш за 1300 гектараў тэрыторый, а таксама знішчылі 41 тысячу выбухованебяспечных прадметаў.
Беларускае Радыё Рацыя
Array