Уладзімір Зяленскі возьме ўдзел у саміце G20



Верагодна, што гэта будзе ўдзел у фармаце анлайн. Уладзімір Зяленскі не выязджаў з Украіны з пачатку поўнамаштабнага расейскага ўварвання. Саміт “Вялікай дваццаткі” пройдзе на Балі 15-16 лістапада.

Раней Уладзімір Пуцін казаў, што рашэнне пра яго ўдзел у саміце яшчэ не прынятае. Прэзідэнт Інданэзіі Джок Відода ўчора сказаў, што, паводле яго ўражанняў, Пуцін не прыедзе на саміт. Аднак сёння ў інтэрв’ю Блумбергу ён зазначыў, што прыбыццё і Пуціна, і Зяленскага магчымае, “калі дазволіць сітуацыя”.

Зяленскі 3 лістапада заяўляў, што калі Пуцін возьме ўдзел у саміце, то ні ён, ні хтосьці з прадстаўнікоў Украіны ўдзельнічаць у ім не будзе.

Беларускае Радыё Рацыя

Array