Уладзіміра Макея пахаваюць на Усходніх могілках у Менску



Уладзімір Макей будзе пахаваны на Усходніх могілках у Менску, перадае БелТА са спасылкай на прэс-службу беларускага ўрада. Арганізацыя пахавання даручана Менгарвыканкаму.

Паведамляецца, што прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка падпісаў распараджэнне „Аб арганізацыі пахавання Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Макея У.У.”.

Згодна з дакументам, створана камісія, куды ўвайшлі прадстаўнікі розных ведамстваў. На Мінабароны ўскладзены абавязак забяспечыць цырымонію развітання ў Цэнтральным Доме афіцэраў. Дата і час цырымоніі развітання будуць паведамлены дадаткова.

Array