Ва Украіне рыхтуюцца да таго, што ў Беларусі паболее расейскага войска
Ва Украіне заявілі, што рыхтуюцца да павелічэння расейскай вайсковай прысутнасці ў Беларусі.

Камандуючы Аб’яднаных сіл Украіны Сяргей Наеў заявіў, што Украіна адсочвае маштабы расейскай вайсковай прысутнасці ў Беларусі і будзе абавязкова рэагаваць на змену сітуацыі.
Паводле камандуючага, які адказвае за бяспеку і абарону на паўночным кірунку, цяпер на тэрыторыі Беларусі стала знаходзяцца да тысячы расейскіх вайскоўцаў, а таксама шэсць баявых самалётаў, чатыры ўстаноўкі “Іскандэр” і 12 зенітна-ракетных комплексаў С-400.
Сяргей Наеў дадаў, што на тэрыторыі Беларусі працягваецца падрыхтоўка аэрадромнай сеткі і інфраструктуры для разгортвання на іх адпаведных войск і сіл Расеі.
Украінскі Цэнтр нацыянальнага супраціву паведаміў, што на шэрагу чыгуначных станцый у расейскіх рэгіёнах завяршаецца фармаванне эшалонаў з асабістым складам для адпраўкі ў Беларусь.
Беларускае Радыё Рацыя
Array