Віцебская вобласць збіраецца супрацоўнічаць з Крымам



Віцебская вобласць мае намер супрацоўнічаць з „Рэспублікай Крым Расейскай Федэрацыі”, паведамляе прэс-служба Віцебскага аблвыканкама.

На Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расеі, які прайшоў у Гародні, кіраўнік Віцебскай вобласці Аляксандр Субоцін падпісаў пратакол аб намерах супрацоўніцтва з Саветам міністраў Крыма.

„Бакі дамовіліся аказваць садзейнічанне ва ўсталяванні і пашырэнні доўгатэрміновага супрацоўніцтва ў эканамічнай, прававой і прамысловай сферах, а таксама абменьвацца інфармацыяй аб найбольш значных міжнародных мерапрыемствах, якія праводзяцца на іх тэрыторыях”, – паведамляе Дзяржсавет Крыму.

Старшыня Дзяржсавета Уладзімір Канстанцінаў адзначыў, што Крым пастаўляе ўжо ў Беларусь шэраг прадуктаў, і выказаў надзею на аднаўленне турпатоку з Беларусі.

«Яшчэ з часоў Савецкага Саюза, ва ўкраінскі перыяд беларусы адпачывалі ў Крыме, гэта была значная частка нашага турыстычнага патоку. Цяпер мы вельмі спадзяемся на аднаўленне такога ўзаемадзеяння. Для нас гэта важна. У нас магчымы сур’ёзны тавараабмен сябар з сябрам. Крыму ёсць што прапанаваць беларускаму боку, у беларусаў ёсць тое, што заўсёды карысталася папулярнасцю ў Крыме», – заявіў Канстанцінаў.

Беларусь да гэтага часу афіцыйна не прызнала Крым як частку Расейскай Федэрацыі.

Array