УСУ кантралююць больш за 60 населеных пунктаў Херсонскай вобласці
Па стане на вечар 12 лістапада Сілы абароны ўстанавілі кантроль больш чым над 60 населенымі пунктамі Херсонскай вобласці. Перад уцёкамі з Херсона расейцы знішчылі ўсю крытычную інфраструктуру.
-

Скрыншот з відэа t.me/V_Zelenskiy_official
Пра гэта паведаміў прэзідэнт Уладзімір Зяленскі падчас свайго відэазвароту.
Паліцыя ўжо пачала стабілізацыйныя мерапрыемствы на вызваленых тэрыторыях Херсонскай вобласці, у прыватнасці ў Херсоне. Паводле слоў прэзідэнта, у рэгіёне ёсць вельмі шмат працы для ўкраінскіх узрыватэхнікаў: ужо канфіскавана больш за дзве тысячы выбухованебяспечных прадметаў.
Зяленскі адзначыў, што акупанты знішчылі ў Херсоне аб’екты сувязі, пастаўкі вады, цяпла і электрычнасці.
У Херсоне ўводзяць каменданцкую гадзіну, якая будзе дзейнічаць з 17:00 да 08:00. Улады просяць людзей, якія выехалі з горада, не спяшацца вяртацца, пакуль не будуць завершаны стабілізацыйныя мерапрыемствы.
Array