Як мінімум 800 тысяч украінцаў засталіся без жылля з-за вайны



З пачатку расейскага ўварвання сама меней 800 тысяч украінцаў страцілі свае дамы, разбурана больш за 15 мільёнаў квадратных метраў жылля, паведаміла нардеп Алена Шуляк, яе цытуе Цэнтр стратэгічных камунікацый і інфармацыйнай бяспекі.

Па словах Шуляк, больш за ўсё пашкоджанняў жылога фонду – у Данецкай, Харкаўскай, Кіеўскай, Чарнігаўскай абласцях. Яна адзначыла таксама, што каля 220 тысяч украінцаў ужо пакінулі заяўкі на атрыманне кампенсацый з-за разбуранага жылля.

Array