Як паспрыяць дэмакратызацыі і еўрапеізацыі Беларусі?
Канферэнцыя „Новая Беларусь”, якая прайшла 8 і 9 жніўня ў Вільні, была месцам для адкрытых дыскусіі. У двухдзённым форуме прымала ўдзел і суаўтарка канала «Рудабельская паказуха», блогерка Вольга Павук.

Актывістка з Гомельскай вобласці таксама сталася ініцыятаркаю петыцыі «Мільён подпісаў за Беларусь у Еўразвязе!», якую падтрымалі між іншымі партыя БНФ, Рада БНР, людзі культуры ды Офіс Святланы Ціханоўскай. Аднак Вольга Павук падкрэсліла, што на яе думку, у Офіса Святланы Ціханоўскай няма канкрэтнага плану па паглыбленні працэсу “еўрапеізацыі” Беларусі ў яго палітычным і эканамічным вымярэннях.
– Мы з ініцыятывай «Еўрапейскі выбар» грукаліся ў дзверы да Офіса. Запусцілі петыцыю. Выкарысталі багата сваіх рэсурсаў. Але Офіс не пайшоў на супрацу і нават не даў інфармацыю ў сваіх чатах пра тое, што такая петыцыя існуе. Кажуць, што еўрапейская дзяржава – гэта так, але іх дзеянні не сыходзяцца са словамі. Я лічу, што гэтыя геапалітычныя вызначэнні, – яны сапраўды вельмі важныя.
Паводле рапорту, які падрыхтавала Студыюм Усходняй Еўропы, вынікае, што падтрымка Аляксандра Лукашэнкі Крамлём знізіла прарасейскія настроі ў Беларусі. Аднак надалей 30% беларускага грамадства працягвае падтрымліваць аўтарытарныя ідэі, якія распаўсюджваюцца прапагандай Лукашэнкі і Крамля.
Беларускае Радыё Рацыя
Array