З беларускай арміі не дэмабілізуюць салдат тэрміновай службы



Як стала вядома з неафіцыйных, але дакладных крыніц, з беларускай арміі не дэмабілізуюць салдат тэрміновай службы. Такая сітуацыя насцярожвае ў сувязі з вайной ва Украіне, у якой прымае ўдзел расейская армія, часткі якой зайшлі на тэрыторыю Беларусі з дазволу Аляксандра Лукашэнкі.

Беларускіх салдат тэрміновай службы не хочуць адпускаць з арміі пасля заканчэння тэрміна службы. Вайсковае камандаванне прапаноўвае падпісаць кантракт і працягваць службу ў арміі. Нежадаючым прыняць такую прапанову армейскага начальства паступаюць пагрозы. Ім ставяць да ведама, што ўсё роўна яны працягнуць служыць, але ўжо па мабілізацыйным прадпісанні, з магчымым удзелам у ваенных аперацыях з усімі вынікаючымі. То-бок, трэба разумець, без гарантый грашовай дапамогі падчас службы і выплат сям´і ў выпадку смерці, або калецтва.

Нежадаючыя заставацца ў арміі шукаюць выхад з гэтай сітуацыі.

Беларускае Радыё Рацыя

Array