З тэрыторыі Беларусі ўзмацнілі радыёэлектронную разведку ўкраінскіх пазіцый
Расейскія акупанты нарошчваюць сілы і сродкі радыёэлектроннай выведкі каля абласцей Украіны, якія мяжуюць з Беларуссю.

Пра гэта паведамілі ў Генеральным штабе ВСУ.
У прэс-службе ведамства ў Facebook адзначылі, што „на Валынскім і Палескім напрамках ідзе нарошчванне сіл і сродкаў радыёэлектроннай разведкі”.
24 жніўня ва ўкраінскай разведцы заявілі, што пагрозы наземнай аперацыі з боку Беларусі пакуль няма. Там нагадалі, што рэжым Лукашэнкі ўжо ўдзельнічае ў вайне, падаючы свае аэрадромы для нанясення паветраных удараў па ўкраінскіх населеных пунктах, праводзячы рамонт расійскай пашкоджанай ваеннай тэхнікі і праводзячы вярбоўку беларусаў для ўдзелу ў непасрэдных баявых дзеяннях супраць Украіны.
Array