3-ці кваліфікацыйны раўнд Лігі чэмпіёнаў
На футбольных арэнах Еўропы прайшлі стартавыя матчы 3-га кваліфікацыйнага раунда Лігі чэмпіёнаў.
Футбалісты малдаўскага „Шэрыфа” з Ціраспаля прайгралі ў Кішынёве чэшскай „Вікторыі” з Пльзеня з лікам 1:2. Партугальская „Бенфіка” разграміла „Мідц’юланд” — 4:1. Хет-трык аформіў Гансала Рамас. „Манака” згуляў унічыю з ПСВ – 1:1. Заграбскае „Дынама” на выездзе перайграла балгарскі „Лудагорац” — 2:1. Бельгійскі „Юніён” забіўшы па голу ў кожным тайме перамог шатландскі „Глазга Рэйнджэрс” 2:0.
Дарбо перайшоў з „Шахцёра” ў „Аль-Наср” за 1,5 млн еўра
Гамбійскі форвард Дэмба Дарбо перайшоў з салігорскага „Шахцёра” у клуб „Аль-Наср” з ААЭ. Сума трансферу – 1 500 000 еўра плюс 20% ад будучага перапродажу гульца. Нападнік паспяхова прайшоў медыцынскі агляд і падпісаў асабісты кантракт з клубам з Дубая, паведамляе прэс-служба „Шахцёра”. У чэмпіянаце Беларусі Дарбо правёў за „Шахцёр” 40 матчаў, забіў 24 галы і аддаў дзесяць галявых перадач. У мінулым сезоне ён быў прызнаны лепшым гульцом чэмпіянату Беларусі.
Пераход Дэмба Дарбо — паўтарэнне трансфернага рэкорду „Шахцёра”. Столькі ж „гарнякі” выручылі за Віталя Лісаковіча ў канцы 2020 года. А рэкордным продажам для чэмпіянату Беларусі быў трансфер Віталя Кутузава з БАТЭ ў „Мілан”: у 2001 годзе „расанеры” заплацілі за нападніка 3,5 мільёна еўра.
Азаранка выйшла ў другі раўнд турніру ВТА ў Вашынгтоне
Беларуска Вікторыя Азаранка, якая мае 20 нумар рэйтынгу, прабілася ў другі раўнд турніру ВТА-250 у Вашынгтоне. У матчы 1/16 фіналу экс-першая ракетка свету абыграла ўкраінку Даяну Ястрэмскую — 6:4, 6:0.
А вось Ілля Івашка не змог прабіцца ў другі раўнд турніру АТП-500 у Вашынгтоне. У матчы 1/32 фіналу ён саступіў амерыканцу Себасцьяну Корда — 4:6, 6:7.
„Нёман” падпісаў кантракт з расейскім абаронцам Аляксандрам Ханьжынам
Расійскі абаронца Аляксандр Ханьжын падпісаў кантракт з гарадзенскім „Нёманам”. 28-гадовы абаронца, які знаходзіўся ў статусе прагледжанага з пачатку перадсезонных збораў, за мінулы месяц здолеў пераканаць трэнерскі штаб у сваёй прафпрыдатнасці і заключыў паўнавартаснае пагадненне з клубам, паведамляе прэс-служба гарадзенцаў.
Мінулы сезон Ханьжын правёў у камандзе „Гарняк” з чэмпіянату Казахстана, дзе ў 44 матчах вызначыўся 21 (8+13) балам пры 95 хвілінах штрафу і паказчыку карыснасці „+4”.
„Мяшкоў Брэст” перайграў „Кронан”
„Мяшкоў Брэст” абыграў „Кронан” у першым перадсезонным спарынгу ў Астраўцы — 26:20. У пераможцаў самым выніковым гульцом стаў правы крайні Максім Баранаў, які закінуў 6 мячоў. У праграме падрыхтоўкі берасцейскага клуба далей два спарынгі з астраханскім „Дынама”, якія пройдуць у Берасці з 6 па 8 жніўня.
Беларускае Радыё Рацыя