Арман Дзюпланціс устанавіў сусветны рэкорд у скачках з шостам



Шведскі скакун з шостам Арман Дзюпланціс устанавіў новы сусветны рэкорд. На чэмпіянаце свету ў амерыканскім Юджыне Дзюпланціс пераадолеў планку 6,21 м і заваяваў золата.

Фота: championat.com

Рэкорд у закрытых памяшканнях складае 6,20, яго таксама ўстанавіў швед. Серабро дасталася Крыстаферу Нільсену з ЗША, а бронза – прадстаўніку Філіпін Эрнэсту Джону Аб’ене.

Зборная ЗША выйграла агульны медальны залік ЧС-2022 па лёгкай атлетыцы

25 ліпеня завяршыўся чэмпіянат свету па лёгкай атлетыцы. Лідарамі агульнага медальнага заліку спаборніцтваў сталі спартоўцы з ЗША, на рахунку якіх 33 медалі (13 залатых, дзевяць сярэбраных і 11 бронзавых). Другое месца ў каманды Эфіопіі — 10 медалёў. Замкнула тройку прызёраў Кенія таксама з 10 медалямі.

Арына Сабаленка па-ранейшаму размяшчаецца на шостым радку рэйтынгу ВТА

ВТА апублікавала абноўленую версію рэйтынгу ў жаночым адзіночным разрадзе. Беларуска Арына Сабаленка па-ранейшаму займае шостае месца. Лідыруе полька Іга Свёнтак, другая ў агульным заліку – Анэт Кантавейт з Эстоніі, трэцяя – грэчаская тэнісістка Марыя Сакары. У мужчынскім рэйтынгу лідыруе Данііл Мядзведзеў. Беларус Ілля Івашка займае 53-е месца.

Жаночая зборная Беларусі выйграла Кубак нацый

Жаночая зборная Беларусі па хакеі на траве выйграла Кубак нацый. Турнір завяршыўся ў Казані. У фінале сышліся беларускі і расейкі. Асноўны час пераможцы не выявіў — нічыя 5:5 (у нас чатыры галы ў актыве Анастасіі Сыраежкі). А вось у булітнай серыі перамогу беларускам прынесла брамніца Таццяна Лявонава, якая адбіла тры кідкі апанентак. Трэцяе месца ў моладзевай зборнай Беларусі.

Беларускае Радыё Рацыя