Беларускія лёгкаатлеты адхілены ад удзелу ў „Дыяментавай лізе”



Расейскія і беларускія лёгкаатлеты адхілены ад удзелу ў „Дыяментавай лізе”.

Яны не змогуць выступаць на этапах прэстыжнай серыі ў агляднай будучыні. Такое рашэнне прыняла генеральная асамблея лігі, паведамляе прэс-служба турніру. Міжнародная асацыяцыя лёгкаатлетычных федэрацый (World Athletics) раней адхіліла расейскіх і беларускіх атлетаў ад удзелу ў спаборніцтвах пад эгідай арганізацыі

У выпадку допуску да наступнага сезону жаночая зборная Беларусі зможа выкарыстаць заявачную квоту пяць чалавек.

У Холменколене завяршыўся жаночы спрынт па праграме Кубка свету па біятлоне

Гэта была заключная дысцыпліна сезону ў залік Кубка нацый. Адхіленая ад апошніх трох этапаў жаночая зборная Беларусі заняла ў выніку 10-е месца, якое ў выпадку допуску нацыянальнай каманды да наступнага сезону пад эгідай ІБУ дазволіць заяўляць на гонкі КС з раздзельным стартам па пяць чалавек. У гэтым сезоне заявачная квота беларусак складала шэсць удзельніц.

„Чэлсі” — „Рэал” і яшчэ тры пары 1/4 фіналу Лігі чэмпіёнаў

18 сакавіка ў Ньёне адбылося лёсаванне 1/4 фіналу Лігі чэмпіёнаў. Па яго выніках:

Чэлсі (Англія) – Рэал (Іспанія)

Манчэстэр Сіці (Англія) – Атлетыка (Іспанія)

Вільярэал (Іспанія) – Баварыя (Германія)

Бенфіка (Партугалія) – Ліверпуль (Англія)

Першыя чвэрцьфінальныя матчы Лігі чэмпіёна адбудуцца 6 красавіка. Матчы ў адказ запланаваны на 12 і 13 красавіка.

Таксама адбылося лёсаванне 1/4 фіналу Лігі Еўропы, па якім згуляюць:

Лейпцыг (Германія) – Аталанта (Італія)

Айнтрахт (Германія) – Барселона (Іспанія)

Вест Хэм (Англія) — Ліён (Францыя)

Брага (Партугалія) — Рэйнджэрс (Шатландыя)

Рафаэль Надаль паўтарыў гістарычны рэкорд Роджэра Федэрэра

21-разовы чэмпіён турніраў „Вялікага шлема”, былая першая ракетка свету, іспанец Рафаэль Надаль паўтарыў гістарычнае дасягненне 20-разовага пераможцы ТБШ, іншага экс-лідара сусветнага рэйтынгу, швейцарца Роджара Федэрэра. Надаль перамог Ніка Кір’ёса ў чвэрцьфінале турніру ў Індыян-Уэлсе, і цяпер у яго, як і ў Федэрэра, 953 перамогі на адкрытых кортах – гэта значыць на любых спаборніцтвах, якія праводзяцца не ў зале.

Матэўс Мантэйра пакінуў „Тарпеда”-БелАЗ

Бразільскі хаўбек Матэўс Мантэйра пакінуў „Тарпеда”-БелАЗ. „Дзеянне кантракта паўабаронцы Матэўса Мантэйра з „Тарпеда”-БелАЗам спынена па ўзаемнай дамове бакоў. Бразільскі легіянер далучыўся да аўтазаводцаў у 2021 годзе, правёў 12 матчаў у чэмпіянаце і Кубку Беларусі, адзначыўся адным голам, паведамляе афіцыйны сайт „Тарпеда”.

Беларускае Радыё Рацыя