Беларускую зборную па футболе могуць не дапусціць да чэмпіянату UEFA-2024
Дэпутаты Еўрапарламента хочуць забараніць беларускай зборнай па футболе браць удзел у чэмпіянаце UEFA-2024. З такой просьбай яны звярнуліся да прэзідэнта UEFA Аляксандра Чэфэрына.

“Мы лічым важным, каб UEFA перагледзела сваю цяперашнюю пазіцыю ў дачыненні да Беларускай футбольнай федэрацыі. З міжнароднага пункту гледжання відавочна, што цяперашнія меры недастатковыя і не адпавядаюць таму, што робяць беларускія ўлады ў дачыненні да правоў чалавека і іншых каштоўнасцей UEFA”, – напісалі еўрадэпутаты.
У звароце яны згадалі пра рэпрэсіі ў Беларусі і саўдзел рэжыму Лукашэнкі ў нападзе на Украіну, і выказалі думку, што нельга, каб Лукашэнка выкарыстоўваў спартовыя спаборніцтвы дзеля прапагандысцкіх мэтаў.