МАК не здыме забарону на ўдзел расейскіх і беларускіх спартоўцаў
Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) не будзе здымаць забарону на ўдзел расейскіх і беларускіх спартоўцаў у міжнародных спаборніцтвах.

Пра гэта стала вядома на брыфінгу кіраўніка МАК Томаса Баха і Уладзіміра Зяленскага.
„З самага пачатку гэтай вайны прытрымліваемся той жа пазіцыі, яна была вельмі магутнай і выразнай. Мы рашуча асудзілі расійскае ўварванне, вайна працягваецца, і вельмі шмат прынята мер, уключна з рэкамендацыямі міжнародным федэрацыям не запрашаць расійскіх або беларускіх спартсменаў на спаборніцтвы. Гэтая пазіцыя застаецца без змен, і час яшчэ не настаў, каб зняць гэтую забарону”, – падкрэсліў Бах.