Міхаіл Грабоўскі вярнуўся



Беларускі форвард “Нью-Ёрк Айлэндэрз” Міхаіл Грабоўскі вярнуўся на лёд пасля траўмы і дапамог сваёй камандзе перамагчы “Даллас”. У чарговай сустрэчы рэгулярнага чэмпіянату НХЛ хакеісты “Айлендэрс” прымалі на сваёй арэне гасцей з “Далас Старз” і перамаглі з лікам 7:5. Міхаіл Грабоўскі зарабіў два балы, стаўшы асістэнтам Франса Нільса, які закінуў дзве шайбы запар, зрабіўшы лік 5:4 і 6:4. Цяпер у актыве Міхаіла Грабоўскага 5 балаў (2+3) па сістэме “гол+пас”. Беларускі нападнік траўмаваўся 16 кастрычніка ў момант жорсткага сутыкнення з форвардам “Сан-Хасэ Шаркс” Джонам Скотам. Беларус тады пакінуў пляцоўку ўжо ў першым перыядзе і з тых часоў не гуляў.  Пасля васьмі праведзеных матчаў „Нью-Ёрк Айлэндэрз” займае 2-е месца ва Ўсходняй канфэрэнцыі.

Беларускае Радыё Рацыя